Беларуская Служба

Ліам ды Алівія застаюцца самымі папулярнымі імёнамі ў ЗША

11.05.2024 18:22
Статыстыка найбольш папулярных імёнаў, якія даюць амерыканскім дзецям сярод дзяўчынак і хлопчыкаў, вядзецца з 1880 года.
Ілюстрацыйны здымакObraz Enoch111 z Pixabay/CC0

Ліам і Алівія па-ранейшаму застаюцца самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі ў Злучаных Штатах. Паводле дадзеных амерыканскага Упраўлення сацыяльнага забеспячэння, якое вядзе статыстыку па гэтым пытанні, сітуацыя ў дадзенай справе не мяняецца ўжо некалькі гадоў.

Статыстыка найбольш папулярных імёнаў, якія даюць амерыканскім дзецям сярод дзяўчынак і хлопчыкаў, вядзецца з 1880 года. Грунтуючыся на культурных і дэмаграфічных тэндэнцыях, спіс паказвае, як імёны станояцца больш і менш папулярнымі.

Ліам застаецца самым папулярным мужчынскім імем сем гадоў запар, а Алівія пяць гадоў узначальвае спіс папулярных імён сярод дзяўчат, выцесніўшы Эму, якая таксама доўга была лідарам.

Пасля Ліама найбольш папулярныя імёны для хлопчыкаў: Ной, Олівер, Джэймс і Матэа. Пасля Алівіі самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак прызнаныя Эма, Шарлота, Амелія, Сафія ды Мія.

Апошнія дадзеныя Упраўлення сацыяльнага забеспячэння сведчаць, што ў 2023 годзе ў ЗША нарадзілася амаль 3 мільёны 600 тысяч дзяцей. Гэта нязначнае зніжэнне ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Адміністрацыя падкрэслівае, што зоркі сацыяльных сетак і папулярныя тэлешоў аказваюць пэўны ўплыў на рост папулярнасці асобных імёнаў. Імя для хлопчыкаў, папулярнасць якога хутка расце, - Ізаэль.

ПР/юл